1 ДЗЕ ЯНКА?
2 Маша і Янка ў садзе. Надвор'е сёння добрае, вельмі цёпла. Але ўчора было вельмі холадна! Тады яны не маглі гуляць на вуліцы. Маша і Янка любяць гуляць, яны заўсёды гуляюць у садзе разам, насупраць вялікага дома.
3 Янка - маленькі хлопчык шасці гадоў. Дзяўчынка - яго сястра, ей пяць гадоў. У Янкі ёсць маленькая сабачка, яна таксама цяпер у садзе. Сабачку падабаецца гуляць з дзецьмі. Яна зараз вельмі шчаслівая.
4 А ці ёсць у Машы сабака? Не, у Машы няма сабакі, у ёй ёсць кошка. Але кошка ў доме, яна спіць.
5 Іх мама ўнутры дома з кошкай, яна глядзіць у акно і бачыць як гуляюць Янка і Маша. Янка хутка бяжыць да вялікага дрэва, ён хаваецца ад Машы. А Вы ведаеце чаму? Маша сядзіць і закрывае вочы рукамі. Яна нічога не бачыць, яна лічыць. Чаму яна гэта робіць? І што робіць Янка побач з дрэвам?
6 Гэта гульня. Калі Маша скончыла лічыць, яна глядзіць вакол. Яна шукае Янку: куды ён знік? Вы яго бачылі?
7 Маша не ведае, дзе Янка. Яна пытаецца сабачку: "Ты бачыла Янку?" Але сабака, вядома, не ўмее казаць! І вось, Маша не атрымлівае адказу на сваё пытанне. Людзі ніколі не атрымліваюць адказу, калі кажуць з сабакамі!
8 Маша глядзіць на сваю маму скрозь акно, мама усміхаецца. Маша думае, што яна бачыла куды знік Янка: "Скажы мне, дзе ён!" - кажа яна маме. "Не, Маша, я не магу табе сказаць!" - адказвае яна. Хоць, напэўна, яна ведае, дзе ён, але проста не хоча казаць.
9 Маша павольна пляцецца па садзе. Яна ўсё яшчэ спрабуе знайсці Янку. Яна зазірае пад стол і пад крэслы, але Янкі нідзе няма. Яна глядзіць ўсюды, але не можа яго знайсці.
10 Затым яна чуе гук, ён чуецца з-за вялікага старога дрэва. Можа гэта быць Янка? Гук паўтараецца зноў! Яна ўважліва слухае. Гэта не птушка і не жывела. Яна чуе гэта ўжо добра. Мабыць, гэта Янка!
11 Затым яна бачыць маленькую руку, а калі падыходзіць бліжэй, то бачыць і яго галаву! Яна смяецца і кажа: "Я цябе знайшла!" Яны абое шчаслівыя і ідуць у дом, пара што-небудзь з'есці і выпіць крыху вады.
